wd wp Пошук:

Брэсцкая брама

Гэты артыкул — пра браму, што вяла ў Цытадэль з Кобрынскага ўмацавання. Пра браму, што вяла на Кобрынскага ўмацаванне з боку горада і мела тую ж назву ў перыяд міжваеннай Польшчы гл. Паўночная брама. Брэсцкая брама — колішняя брама Брэсцкай крэпасці, якая звязвала Цытадэль з Кобрынскім умацаваннем. Узведзена ў 18341850 гадах. Перад брамай цераз правы рукаў ракі Мухавец быў пабудаваны пад’ёмны мост.

Фрагмент дэтальнага чарцяжа Кобрынскай брамы. 1861

Паводле некаторых звестак у першай палове XIX стагоддзя брама называлася Кобрынскай. Пазней брама атрымала назву Брэсцкая, па кірунку выезду з крэпасці ў бок горада Брэст-Літоўска.

У перыяд нямецкай акупацыі ў 19151918 гг. назва брамы была зменена. Пад’ёмны мост быў названы ў гонар караля Людвіга, а брама стала называцца Паўночнай. У 19151916 гадах для практычнасці абапал асноўнага праезда былі зроблены два дадатковыя, праз адзін з якіх была пракладзена вузкакалейная чыгунка. Гэтыя новыя праезды стварылі шляхам разбору казематаў.

У перыяд міжваеннай Польшчы у 19211939 гг. мост цераз правы рукаў ракі Мухавец быў рэканструяваны. Брама ж ізноў перайменавана, цяпер у Штабную браму. Назва была звязана з тым, што ў Цытадэлі размяшчалася камандаванне 9 Палескай ваеннай акругі.

Пасля вераснёвых падзей 1939 года і з прыходам новай улады, брама ў чарговы раз змяніла сваю назву. У савецкі перыяд яны называліся Трохарачнай, што абумоўлена знешнім выглядам.

Трохарачная брама

У час баявых дзеянняў у чэрвені 1941 года Трохарачная брама была ў цэнтры асноўных падзей, пра што сёння нагадвае памятны знак, пастаўлены каля былой брамы.

У 1949 годзе ў час варварскага знішчэння крапасных пабудоў, брама была прызнана аварыйнай і разабранай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Брэста
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·1949 год у Брэсце
Катэгорыя·1850 год у Брэсце
Катэгорыя·Брамы Брэсцкай крэпасці
Катэгорыя·Зніклі ў 1949 годзе