wd wp Пошук:

Цытадэль Брэсцкай крэпасці

Цытадэль — аснова бастыённай часткі Брэсцкай крэпасці, размешчаная на цэнтральным востраве, сфарміраваным шляхам выпроствання рэчышчаў і праток рэк Буг і Мухавец у час будаўніцтва крэпасці на месцы галоўнага вострава горада Брэст-Літоўска (летапісны Берасце).

Праектаванне крапасных пабудоў Цытадэлі на месцы гістарычнага Берасця

Да пачатку крапаснога будаўніцтва на галоўным востраве знаходзіліся вуліцы і пабудовы старога горада. Станам на 1810 год на галоўным востраве знаходзіліся 3 манастыры, 1 царква, разваліны былой «фары» (каталіцкага прыходу), 2 школы, 1 мытны дом, рынак; на сямі вуліцах было 8 камяніц (не лічачы манастыроў) і 130 драўляных. У 1831 годзе, калі вакол Брэста ўзводзіліся часовыя ўмацаванні супраць паўстанцаў, фартыфікацыйныя працы на гэтым востраве не праводзіліся. Першыя фартыфікацыйныя працы па зацверджаным у 1833 годзе плане таксама пачаліся за межамі цытадэльнага вострава, у той год для крапасных патрэб перабудоўваліся размешчаныя тут будынкі цэркваў і манастыроў. З 1835 года пачынаецца працэс перасялення жыхароў і зносу гарадскіх пабудоў, не запатрабаваных для патрэб крэпасці.

Марцін Залескі. Будаўніцтва крэпасці Брэст-Літоўск, 1840

Фартыфікацыйныя працы на цытадэльным востраве пачынаюцца ў 1836 годзе — з узвядзення кальцавой абарончай казармы. На закрытай ад абстрэлу кальцавой казармай унутранай плошчы вострава на базе былых каталіцкіх пабудоў ствараецца комплекс адміністрацыйных устаноў крэпасці — каменданцкі дом, крапасны сход, упраўленне крапасной артылерыі (арсенал), а таксама складскія і дапаможныя будынкі, праваслаўны сабор. З усіх збудаваных на цытадэльным востраве будынкаў толькі абарончая казарма і арсенал з’яўляліся казематаванымі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брэсцкая крэпасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Цытадэль (Брэсцкая крэпасць)