wd wp Пошук:

Падзеі ў Польшчы ў верасні 1939 года

Гэта аглядны артыкул пра гістарычную дыскусію наконт падзей у Польшчы ў верасні 1939 года. Пра дзеянні вермахта на тэрыторыі Польшчы ў той час гл. артыкул Польская кампанія вермахта (1939), пра дзеянні Чырвонай арміі — гл. артыкул Польскі паход РСЧА.

Падзеі ў Польшчы ў верасні 1939 года — шэраг гістарычных падзей, што адбыліся ў верасні 1939 года на тэрыторыі Польскай рэспублікі і аб’ядноўваюцца значнай часткай гісторыкаў адзінай прычынна-следчай сувяззю.

Да дадзеных падзей адносяцца агрэсія нацысцкай Германіі супраць Польшчы і вольнага горада Данцыга 1 верасня 1939 года, якая паслужыла пачаткам Другой сусветнай вайны, паралельная агрэсія германскага сатэліта Славацкай рэспублікі, разгром імі польскіх войскаў, а таксама ўвядзенне войскаў Савецкага Саюза на тэрыторыю Польскай рэспублікі 17 верасня 1939 года і наступныя падзел і анексія тэрыторыі Польшчы паміж Германіяй, Славакіяй, СССР і Літвой.

Паводле меркавання шэрагу польскіх, заходніх і расійскіх гісторыкаў, гэтыя падзеі неабходна разглядаць у адзіным кантэксце як складовыя часткі аднаго працэсу, а дзеянні Чырвонай Арміі неабходна інтэрпрэтаваць як агрэсію супраць Польскай дзяржавы. Гэтыя падзеі аб’ядноўваюцца пад назвамі Вераснёвая кампанія 1939 года, Абарона Польшчы 1939 года, IV падзел Польшчы.

Паводле меркавання шэрагу іншых (перш за ўсё савецкіх і расійскіх) гісторыкаў, Польскі паход РСЧА не мае прычынна-следчых сувязяў з германскай агрэсіяй, або гэтыя сувязі не носяць прамога характару, а дзеянні Чырвонай арміі не з’яўляюцца агрэсіяй супраць Польшчы і іх неабходна разглядаць асобна ад дзеянняў германскага Вермахта.

У кантэксце дадзеных падзей, як правіла, разглядаюцца таксама маскоўскія савецка-брытана-французскія перамовы ў жніўні 1939 года, савецка-германскі пакт аб ненападзе (разам з сакрэтным пратаколам да яго), заключаны 23 жніўня 1939 года і савецка-германскі дагавор аб граніцы, падпісаны 28 верасня 1939 года.

Агульнапрынятым пунктам гледжання з’яўляецца разгляд дадзеных падзей у сувязі з баявымі дзеяннямі на заходнееўрапейскім тэатры Другой сусветнай вайны, якія атрымалі назву Дзіўнай вайны.

Зноскі

  1. Наталля Лебедзева[pl]. Inwazja Armii Czerwonej, IV rozbiór Polski, w: Białe plamy - Czarne plamy. Sprawy trudne w relacjach polsko-rosyjskich (1918-2008), Adam D. Rotfeld, Anatolij W. Torkunow (red.), Warszawa 2010, s. 266.
  2. Анджэй Шчэсняк[pl]. Zmowa. IV Rozbiór Polski. Wydawnictwo Alfa, wydanie I, Warszawa 1990 - str. 208
  3. To był IV rozbiór Polski // Wprost[en], 2012-09-16 07:44
  4. Переслегин С. Вторая мировая: война между реальностями. — М.: Яуза; Эксмо, 2006. — С. 22.
    Лиддел-Гарт Б. Г. Вторая мировая война. — М.: АСТ, 1999. — С. 50.
  5. 1 2 «Энциклопедия 2-й мировой войны», изд. МОН, Варшава, 1975, стр. 668.
  6. С. Переслегин. Вторая мировая: война между реальностями. — М.: Яуза, Эксмо, 2006. — с. 22.; Р. Э. Дюпюи, Т. Н. Дюпюи. Всемирная история войн. — СПб.; М.: АСТ. — кн. 4. — с. 93.
  7. 1 2 Кривошеев Г. Ф. Россия и СССР в войнах XX века: потери вооружённых сил. Статистическое исследование. Освободительный поход в Западную Украину и Западную Белоруссию (1939 г.) Архівавана 14 кастрычніка 2007.
  8. (англ.)  The encyclopedia of modern war By Roger Parkinson Taylor & Francis, ISBN 0-8128-1898-9. Page 133.
  9. (англ.)  «Axis Slovakia: Hitler’s Slavic Wedge, 1938—1945», p. 81
  10. Чеслав Гжеляк, Хенрик Станьчик. Польская кампания 1939 года. Начало 2-й мировой войны. — Варшава, изд. «Ритм», 2005, стр. 5, 385, ISBN 83-7399-169-7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы ў Польшчы
Катэгорыя·Верасень 1939 года
Катэгорыя·Бітвы і аперацыі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Бітвы Славакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Польская кампанія (1939)
Катэгорыя·Бітвы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Бітвы Германіі