wd wp Пошук:

Брэменскія музыканты

«Брэ́менскія музыка́нты» (ням.: Die Bremer Stadtmusikanten) — казка братоў Грым пра вандруючых музыкантаў.

Змест

Галоўныя героі казкі — пакрыўджаныя сваімі гаспадарамі асёл, сабака, кот і певень выпраўляюцца да горада Брэмена, каб стаць гарадскімі музыкамі.

Толькі яны ме маглі за адзін дзень дайсці да Брэмену і вырашылі застацца на ноч у лесе. Асёл і сабака ляглі спаць пад вялікім дрэвам, кот уладзіўся на ветцы, а певень узляцеў на самую верхавіну — там яму здавалася больш за ўсё бяспечней.

Запыніўшыся ў лесе, яны знаходзяць хаціну з разбойнікамі. Брэменскія музыканты ўзбіраюцца адзін на аднаго і пачынаюць лямант: асёл пачаў раўці, сабака — брахаць, кот — мяўкаць, певень — спяваць. Разбойнікі са страху ўцяклі.

Кожны з Брэменскіх музыкантаў кладзецца спаць як падабаецца і звык: асёл кладзецца ў двары на кучы смецця, сабака — за дзвярамі, кот — на камінцы, а певень садзіцца на дах хаціны разбойнікаў.

Пазней гэтай ноччу атаман разбойнікаў дасылае аднаго з членаў банды паглядзець, хто ўсё ж захапіў іх хаціну. Але разведніка царапае кот, кусае сабака, брыкае асёл, а певень голасна гамоніць з даху. Апанаваны страхам разбойнік прыбягае да атамана і распавядае, што хату захапілі жудасныя стварэнні. Разбойнікі больш не наважваюцца вяртацца, а брэменскія музыканты засталіся жыць у лясной хаціне.

Экранізацыя (выбарачна)

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0013149/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Выдуманыя жывёлы
Катэгорыя·Брэмен
Катэгорыя·Казкі братоў Грым
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных