Брус Наўман (англ.: Bruce Nauman; нар. 6 снежня 1941, Форт-Уэйн, Індыяна) — амерыканскі сучасны мастак і скульптар-канцэптуаліст.
Брус Наўман вывучаў мастацтва, а таксама фізіку і матэматыку ў Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане, з 1960 па 1964 гады. У 1964 годзе перайшоў у Каліфарнійскі ўніверсітэт і скончыў яго ў 1966-м як магістр мастацтваў. Затым выкладаў у Інстытуце мастацтваў Сан-Францыска і супрацоўнічаў з мастаком Уэйнам Цібо. У канцы 1960-х гадоў перайшоў ад жывапісу да скульптуры, кінамастацтва і перформансу. У той жа час працягваў выкладчыцкую дзейнасць у розных універсітэтах ЗША. У 1989 годзе пераехаў у штат Нью-Мексіка, дзе і па сённяшні дзень жыве і працуе.