wd wp Пошук:

Брус Дзікінсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзікінсан. Пол Брус Дзікінсан (англ.: Paul Bruce Dickinson; 7 жніўня 1958, Уорксап, Нотынгемшыр) ― англійскі рок-музыкант, пісьменнік, спартсмен (фехтавальшчык), пілот грамадзянскай авіяцыі, радыёвядучы, прадзюсар, акцёр, больш за ўсё вядомы як вакаліст хэві-металічнага гурта «Iron Maiden».

Біяграфія

Дзікінсан на пачатку кар’еры паспрабаваў свае сілы ў некалькіх лакальных англійскіх гуртах, накшталт «Styx» (1976), «Speed»(1977—1978) і «Shots» (напачатку 1979). Пасля гэтага ён прымкнуў да хард-рок гурта «Samson» пад канец 1979 года, дзе набыў некаторую папулярнасць. На той час ён выступаў пад мянушкай «Bruce Bruce». У 1981 годзе Брус пакідае Samson і прымыкае да гурта «Iron Maiden» па запрашэнні Стыва Харыса. На наступны год Дзікінсан разам з гуртам выпускае пласцінку «The Number of the Beast», што адразу набывае плацінавы статус. Пасля гэтага спявак становіцца вядомым на ўвесь свет. Гурт выдаў яшчэ некалькі альбомаў пакуль у 1993 годзе Брус не пакінуў калектыў.

Пасля развітання з Iron Maiden, Дзікінсан вырашыў займацца сольнай кар’ерай і сабраў свой калектыў, названы сваім імем — «Bruce Dickinson». Гурт граў у стылі хард-рок, эксперыментуючы з рознымі стылямі. Але ў 1999 годзе Брус разам з былым калегам Адрыянам Смітам зноў апынаецца ў складзе Iron Maiden, з якім не развітваецца і да сёння.

Дзяцінства

Пол Брус Дзікінсан нарадзіўся ў маленькім шахцёрскім мястэчку Уорксап (Нотынгемшыр). Яго маці Соня працавала ў краме абутку, а яго бацька быў механікам у войску. Нараджэнне Дзікінсана падштурхнула іх да шлюбу, бо на той час у Англіі аборты былі пад забаронай. Напачатку маладым дапамагалі бацькі — дзядуля Бруса працаваў шахцёрам. Сваё роднае мястэчка Дзікінсан пазней адлюстраваў у кампазіцыі «Born In ‘58» з сольнага альбома «Tattooed Millionaire».

Дзікінсан спачатку пайшоў у школу «Manton Primary», але калі яму было шэсць гадоў сям’я пераехала ў Шэфілд, таму Брус быў вымушаны пайсці ў новую школу «Manor Top», якая малому не падабалася. Пасля шасці месяцаў навучання ў школе ў Шэфілдзе бацькі вырашылі аддаць маленькага Бруса ў прыватную школу «Sharrow Vale Junior».

Дыскаграфія

Самотнік

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Bruce Dickinson // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Музыканты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нотынгемшыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Уорксапе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта