wd wp Пошук:

Бруклін 9-9

Бруклін 9-9 (англ.: Brooklyn Nine-Nine) — амерыканскі гумарыстычны серыял, які выходзіў на экраны ў ЗША на каналах Fox (20132019) і NBC2019). Прэм’ера адбылася 17 верасня 2013 года.

Серыял быў добра ўспрыняты амерыканскай тэлепрэсаю, публікай і крытыкамі, і быў ўганараваны дзвюма прэміямі «Залаты глобус» у 2014 годзе ў намінацыях «Найлепшы камедыйны тэлесерыял» і «Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным тэлесерыяле».

Сюжэт

Сюжэт серыяла разгортваецца ў выдуманым 99-м аддзяленні паліцыі ў Брукліне, Нью-Ёрк, дзе каманду дэтэктываў ўзначальвае надзвычай сур’ёзны капітан Рэйманд Холт (Андрэ Браўэр). Сярод галоўных герояў серыяла: Джэйк Перальта (Эндзі Сэмберг) — таленавіты, але занадта жартаўлівы; Эмі Сант’яга (Меліса Фумэра) — скурпулёзная і занудлівая; Чарлз Бойл (Джо Ла Труліа) — дзівакаваты і аматар смачна пад’есці; Роза Дыяз (Стэфані Беатрыс) — сур’ёзная і таямнічая. Дэтэктывы аддаюць справаздачу сяржанту Тэры Джэфардсу — (Тэры Крус) — які характарызуецца празмернай прыхільнасцю да сям’і і нежаданнем вярнуцца да актыўнай паліцэйскай работы ад страху памерці ў час выканання сваіх службовых абавязкаў. Амаль усе падзеі разгортваюцца ў Бруклін і ўключаюць большасць з асабістага складу аддзялення паліцыі.

Вытворчасць

Будынак выдуманага 99-га паліцэйскага ўчастка і службовыя аўтамабілі належаць сапраўднаму ўчастку № 78 паліцыі горада Нью-Ёрка, што размешчаны на рагу Шостай авеню і Берген-стрыт, непадалёк ад спартыўнай арэны Барклайс-цэнтр у Брукліне.

Спіс эпізодаў

Сезон Эпізоды Прэм’ера Фінал
1 22 17 верасня 2013 25 сакавіка 2014
2 23 28 верасня 2014 17 мая 2015
3 23 27 верасня 2015 19 красавіка 2016
4 22 20 верасня 2016 23 мая 2017
5 22 26 верасня 2017 20 мая 2018
6 18 10 студзеня 2019 16 мая 2019
7 13 6 лютага 2020
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Тэлесерыялы 2013 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сітуацыйная камедыя
Катэгорыя·Тэлеперадачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэлесерыялы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу