wd wp Пошук:

Броўнік аднаклубневы

Броўнік аднаклубневы[3] (Herminium monorchis) — травяністая расліна сямейства архідных.

Апісанне

Шматгадовая расліна з голым, амаль бязлістым сцяблом вышынёй 8-25 см і шарападобным клубнем. Лісце ланцэтнае ці прадаўгавата-ланцэтнае па 2-3 у ніжняй частцы сцябла. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, з моцным мядовым пахам, сабраны ў падоўжанае, шматкветкавае коласападобнае суквецце. Лісцікі калякветніка ў выглядзе шлема. Губа з кароткім мяшэчкападобным шпорцам. Завязь сядзячая, скручаная. Плод — сухая каробачка з дробным насеннем.

Пашырэнне

Рэліктавы еўразійскі падтаежна-горны від. Агульны арэал складаецца з заходнееўрапейскага, скандынаўскага і ўсходнееўрапейска-сібірскага фрагментаў, якія працягнуліся дугападобнай палосай ад Дняпра да Далёкага Усходу. Асобныя эксклавы існуюць на поўдні Вялікабрытаніі, на Балканах, Каўказе, у Карпатах, на Тыбеце, Гімалаях, Цянь-Шані і на ўсходзе Кітая і Японіі. На Беларусі сустракаецца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных участках росту на заходняй мяжы ўсходнееўрапейска-сібірскага фрагмента арэала.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-ліпені. Размнажаецца вегетатыўна і насеннем.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Архідныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта