wd wp Пошук:

Бронная слабада

Бро́нная слабада́ (руск.: Бронная слобода) — гістарычная мясцовасць на тэрыторыі сучаснай Масквы, у паўночна-заходняй частцы Землянога горада, недалёка ад Нікіцкай брамы Белага горада. Месца пасялення майстроў па вырабу броні (адсюль і назва), панцыраў, кальчуг і халоднай зброі ў XVIXVII стагоддзях. Знаходзілася паміж Малой Нікіцкай і Цвярской вуліцамі і паміж Вялікай Броннай вуліцай і Спірыдонаўскім завулкам[1].

У 1570 годзе цар Іван IV Грозны пасяліў тут яшчэ іншаземных майстроў-шабельнікаў, паланёных у час Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў. Сярод іх былі і беларусы. У 1632 годзе налічвала 103 двары. Пазней у слабадзе паселены збройнікі, вывезеныя з Беларусі ў час вайны 1654—1667 гадоў. У выніку гэтага склад насельніцтва слабады да канца XVII стагоддзя змяніўся: тут не засталося ніводнага «бронніка», а жылі пераважна кавалі і збройнікі. Сярод іх беларускія майстры: пішчальнікі (Васіль Быхавец, Максім Іваноў і іншыя), шабельнікі (Рыгор Іваноў, Іван Анісімаў і іншыя), станочнікі (Максім Міхайлаў, Андрэй Трафімаў і іншыя). У 1672 годзе частка беларускіх майстроў пераведзена з Броннай слабады ў наваствораную Мяшчанскую слабаду[1].

Зброя беларускіх майстроў захоўваецца ў зборы агнястрэльнай зброі Крамлёўскай Аружэйнай палаты[1].

Першапачаткова Бронная слабада падпарадкоўвалася Прыказу Вялікага палаца, пазней — Збройнай палаце[1]. Да нашых дзён захавалася царква Іаана Багаслова на Броннай (1652—65, 1694; Багаслоўскі завулак, 4). У XVIII стагоддзі слабоды былі скасаваны, на гэтай тэрыторыі пачалі будавацца дамы вяльможаў і ваенных. Назва слабады дайшла да нас у назвах Вялікай і Малой Бронных вуліц. Заняткі насельніцтва Броннай слабады замацаваліся ў назвах Палашоўскага завулка і кірмаша.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Гістарычныя раёны Масквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Беларусы ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Прэсня