Бро́даўка[1] (трансліт.: Brodaŭka, руск.: Бродовка) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Прыгараднага сельсавета.
Да 8 лютага 2010 года вёска ўваходзіла ў склад Бродаўскага сельсавета[2].
Вёска знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Барысаў, за 106 км ад Мінска[3]. У вёсцы на рацэ Бродня вадасховішча[4].