wd wp Пошук:

Братылава

Браты́лава[1] (трансліт.: Bratylava, руск.: Братылово) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 1599 годзе шляхецкая ўласнасць.

У 19 ст. вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні — уладання пана Ягміна. У 1870 годзе адносілася да Чэрнінскай сельскай грамады.

У 1905 годзе аднайменныя вёска і фальварак (250 жыхароў) у Косіцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

У Вялікую Айчынную вайну 3 вяскоўцы загінулі, 1 прапаў без вестак.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Чэрнінскі сельсавет
Населеныя пункты Брэсцкага раёна