wd wp Пошук:

Бранка Радзічавіч

Бранка Радзічавіч (па-сербску Бранко Радичевић; 28 сакавіка 1824, Славонскі-Брод — 1 ліпеня 1853, Вена) — сербскі паэт эпохі рамантызму.

Біяграфія

У 1830 годзе ягона сям’я перасяляецца ў Земун. Наведваю гімназію ў Срэмскіх-Карлаўцах, заканчвае сярэднюю адукацыю ў Тэмішвары. Вывучае медыцыну і права ў Вене, дзе знаёміцца з Вукам Караджычам і робіцца гарлівым прыхільнікам яго ідэй.

Паэзія Б.Радзічавіча, якая зыходзіла з народнай творчасці, адкрыла эпоху сербскага рамантызму і сапраўднага нацыянальнага адраджэння. Пісаў народнай мовай і рэфармаваным правапісам у часе, калі Караджыч і яго аднадумцы з цяжкасцю прасоўвалі рэформу. Вершы Радзічавіча, якія не адпавядалі традыцыям псеўдакласіцыстычнай паэзіі і не былі напісаныя «славянасербскай» мовай, сутыкнуліся з непрыманнем кансерватараў і нават былі забароненыя ў Сербіі. Толькі пасля смерці аўтара паэзія дачакалася прызнання. яго творчасць стала блізкай перадусім маладому рамантычнаму пакаленню 60-х гадоў, таму што прыносіла ў літаратуру матывы простых пачуццяў, маладосці, патрыятызму. Выйшлі два зборнікі з назвай «Песме» («Вершы») пры жыцці і адзін пасмяротна.

Памёр ад сухотаў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118787632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118787632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118787632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1824 годзе
Катэгорыя·Сербскамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харватыі
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Харватыя
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сербіі
Катэгорыя·Паэты Сербіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1853 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вене