wd wp Пошук:

Браманціна

Браманціна, сапр. імя Барталамеа Суардзі (іт. Bartolommeo Suardi; Мілан або Бергама, каля 1465 — 1530) — італьянскі мастак і архітэктар.

Біяграфія і творчасць

Барталамеа Суардзі нарадзіўся каля 1465 года ў Мілане (па іншай версіі — у Бергама).

У Мілане, дзе «валадарыў» Леанарда, Браманціна стварыў яркі, востры стыль. Браманціна сфармаваўся пад уплывам Буцінонэ і графічнага стылю Падуі і Ферары. Пазней ён шмат чаму навучыўся ў Даната Брамантэ, у якога доўгі час быў памочнікам (чым і тлумачыцца яго мянушка Браманціна — літар. «Маленькі Брамантэ») і ў якога пераняў любоў да манументальных формаў і драматызму. Некаторыя мастацтвазнаўцы мяркуюць, што Брамантэ даручаў Браманціна, як жывапісцу, ажыццяўленне сваіх задум.

У спелы перыяд сваёй творчасці, калі былі выкананы шпалеры для створанага ім маўзалея Трывульцы, мастак прытрымліваўся строгай кампазіцыйнай ураўнаважанасці.

Пераехаўшы ў Рым у 1508 годзе, дзе ён распісваў лоджыі ў Ватыкане, Браманціна пачаў працаваць у новай манеры, блізкай да маньерысцкага стылю.

Браманціна памёр у 1530 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Suardi, Bartolommeo // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 20 верасня 2021.
  3. Bartolommeo Suardi // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мілане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Мілане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1536 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1465 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1530 годзе