wd wp Пошук:

Бой на Агінскім канале

Бой на Агінскім канале паміж савецкім партызанскім атрадам імя М. А. Шчорса і нямецкімі акупацыйнымі войскамі на Агінскім канале ў Целяханскім раёне (Пінская вобласць) адбыўся 13 верасня 1942 года.

Падчас правядзення антыпартызанскай аперацыі «Балотная ліхаманка» праз зону блакады ішоў баявым рэйдам у Пінскую вобласць партызанскі атрад імя М. А. Шчорса, які прыняў на сябе ўдар. Першая сутычка адбылася 10 верасня 1942 года ў в. Дабромысль (Косаўскі раён). 11 верасня партызанскі атрад вёў 10-гадзінны бой у в. Вяда (Целяханскі раён), а затым арганізавана адышоў. Выкарыстоўваючы лясіста-балоцістую мясцовасць і знішчыўшы частку свайго абозу, партызаны адарваліся ад немцаў і вырашылі прабівацца да Агінскага канала, які злучаў Выганаўскае возера з ракой Шчарай.

На досвітку 13 верасня партызанскі атрад выйшаў да 10-га шлюза Агінскага канала, захопленага немецкімі падраздзяленнямі (каля 100 салдат). Група партызан перайшла ўброд р. Шчару, ударыла ў фланг праціўніка і вымусіла яго адысці. Адначасова асноўныя сілы партызан атакавалі немцаў і ў выніку 5-гадзіннага бою знішчылі каля 60 чал., прабіўшы сабе выхад з блакады. Партызаны захапілі 2 кулямёты, 5 аўтаматаў, 15 вінтовак, боепрыпасы.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падзеі 13 верасня
Катэгорыя·Гісторыя Івацэвіцкага раёна
Катэгорыя·Верасень 1942 года
Катэгорыя·Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Канфлікты 1942 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі