wd wp Пошук:

Бойкі

Бойкi — этнаграфічная група ўкраінцаў. Жывуць на паўднёвых схiлах Карпат (Бойкаўшчыне) Украіны. Гавораць на бойкаўскiм дыялекце ўкраінскай мовы.

Цэнтрам Бойкаўшчыны лічыцца карпацкi гарадок Турка.

Назва

Вядома пра кельцкае племя боеў, бо кельты ўдзельнічалі ў этнагенезе ўкраінскага народа (Напрыклад: «Латэнская культура», «Зарубінецкая культура»). Разглядаюць Бойкаў як нашчадкаў даўняга племені белых харватаў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у этнагенезе ўкраінскага народа часоў Антскага саюза і Кіеўскай Русі. Але угры ўварваліся ў Наддунайскую нізіну, і падзялілі ўсходніх і паўднёвых славян, якіх аб’ядноўвалі продкі бойкаў. Даследчыкі Павел Шафарык і Франьё Рачкі, грунтуючыся на візантыйскіх згадках 10 ст. Канстанціна Парфiрароднага аб становішчы «Бойкi» (Бойкаўшчыны) за «туркіею» (гэта тагачасная назва Венгрыі), разглядаюць яе як радзіму белых харватаў[en].

Хоць святар Іосіф Лявіцкі не прыдумаў назву «Бойкi» для бойкаў, але тлумачыў назву «Бойкі» у друкаванай прадмове да «Граматыкі» (1831) — ад ўжывання ў іх мове часціцы (укр. «бо є», «бойє») — толькi у адрозненне ад лемкаў, што казалі «лем», і «лишаків», што казалi «лише», «лишень». У далейшым гэтую назву распаўсюдзілі А. Таронскi, В. Хіляк і іншыя. У Славакіі бойкаў называюць «пуйдзякамi» (славацк. Pujďák), бо яны кажуць «пуйдемо» у адрозненне ад лемкаўскага «пійдемо».

Гiсторыя

На думку многіх навукоўцаў, першае пісьмовае ўпамінанне аб бойках здараецца ў 948—952 гадах нашай эры ў кампілятыўных творах візантыйскага імператара Канстанціна VII Багранароднага «De Administrando Imperio» (Пра кіраванне імперыяй; раздзел ХХХI): «Сербы [гэтыя] паходзяць ад нехрышчоных сербаў таксама называюцца „белымі“ і жывуць па той бок краіны цюрак, у мясцовасці, званай імі Бойкi. З імі мяжуе краіна франкаў, а таксама Вялікая Харватыя неахрышчаная, якую таксама называюць „Белай“. Вось там і жывуць спрадвеку гэтыя сербы».

У гэтым кантэксце «Бойкi» — гэта тапонім, прычым не аўтэнтычны.

Культура

Бойкi захавалі шмат старадаўніх звычаяў і абрадаў. Асноўныя галіны традыцыйнага гаспадаркі бойкаў — горныя жывёлагадоўля і земляробства, лясныя промыслы і солеварэнне, рамёствы і мастацкія промыслы. У сучасных умовах бойкі займаюцца пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй, працуюць на леса- і нафтараспрацоўкі, развітыя мастацкія промыслы, існуе курортная галіна.

Жаночы строй

Жанчыны бойкаў насілі на галаве сівога колеру барановыя шапкі з зялёным або чырвоным верхам; спадніцы ў кветкі, паверх спадніцы — пстру (ваўняную запаску); кашулю з адасобленым станком, сабраным падолам і разрэзам на спіне. Кашулі вышывалі на грудзях у выглядзе паўкола. Спадніцы былі з белага палатна або выбойкі (мярэжкі). На святы валасы насілі распушчанымі. Насілі таксама белыя палатняныя скруткі, дзяўчыны запляталі валасы ў адну касу, якую ўпрыгожвалі кветкамі і стужкамі; жанчыны замужнія насілі на галаве завіткі, якая іншы раз цалкам закрывала галаву. Зімою паверх звычайнага адзення насілі нябеснага колеру бекешу, вышытую чырвонымі шнуркамі, і боты. На шыі жанчыны бойкаў насілі шмат шкляных пацерак. У царкву хадзілі толькі у ботах, абавязкова чорных (па апісанні Оскара Кольбэрга).

Мужчынскі строй

Мужчыны насілі штаны сіняга колеру запраўленыя ў боты. Летам насілі шырокія палатняныя, а зімой — ваўняныя галошні (штаны). Кашулі насілі вышытыя белыя, паверх штаноў са скураным шырокім поясам. На галаве насілі чорныя барановыя шапкі, завужаныя к верху. Зімою насілі доўгія да калена буркі чорнага колеру, якія насілі на плячах не адзяваючы. Буркі былі абабітыя чырвона-чорнымі вітымі шнурамі. Шапкі былі пашытыя без сукна. Кажухі насілі белага колеру, а сярмягі кававага. Летам на галаве насілі так званыя «венгерскія капялюшы». Кашулі бойкаў былі ўпрыгожаны мярэжкай. На галаве насілі таксама «кучмы» (барановыя кудлатыя шапкі). Летам чорны высокі з шырокімі палямі капялюш.

Галерэя

Зноскi

  1. Колькасць асоб асобных этнаграфічных груп ўкраінскага этнасу і іх родная мова

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Славянскія плямёны
Катэгорыя·Народы Украіны
Катэгорыя·Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта