wd wp Пошук:

Богуміл Немец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Немец. Бо́гуміл Не́мец (чэшск.: Bohumil Němec; 12 сакавіка 1873, Прасек, паблізу г. Нові-Біджаў, Чэхія — 7 красавіка 1966, Гаўлічкаў-Брод, ЧССР) — чэшскі батанік, адзін з заснавальнікаў эксперыментальнай цыталогіі раслін. Акадэмік Чэшскай АН (1918). Ганаровы член сельскагаспадарчай АН у Стакгольме.

Біяграфія

Нарадзіўся Богуміл Немец 12 сакавіка 1873 года ў Прасеку. Скончыў Пражскі ўніверсітэт у 1895 годзе, куды вярнуўся праз 3 гады пасля заканчэння навучання і дзе прапрацаваў усё сваё доўгае і плённае жыццё. З 1888 па 1907 год працаваў навуковым супрацоўнікам, з 1907 па 1966 год займаў пасаду прафесара анатоміі і фізіялогіі раслін. У 19011938 гг. дырэктар Інстытута анатоміі і фізіялогіі раслін Пражскага ўніверсітэта. Богуміл Немец з’яўляўся таксама рэдактарам часопісаў «Жыва» (1910-14), «Весмір» (1923-38) і адказным рэдактарам часопіса «Біялогія плантарум» (1958-66).

Сканаў Богуміл Немец 7 красавіка 1966 года ў Гаўлічкавым-Бродзе.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па ўплыве розных фактараў на дзяленне клетак, поліплаідыі, трапізмах, фізіялогіі росту і апладненні ў раслін, міка- і фітапаталогіі, гісторыі батанікі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. 1 2 3 Studenti pražských univerzit 1882–1945
  3. 1 2 3 4 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Немец Богумил // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэдактары Чэхаславакіі
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Рэдактары Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Батанікі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Памерлі ў Гаўлічкавым-Бродзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прасеку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Батанікі Чэхіі
Катэгорыя·Акадэмікі Чэшскай акадэміі навук