У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Немец. Бо́гуміл Не́мец (чэшск.: Bohumil Němec; 12 сакавіка 1873, Прасек, паблізу г. Нові-Біджаў, Чэхія — 7 красавіка 1966, Гаўлічкаў-Брод, ЧССР) — чэшскі батанік, адзін з заснавальнікаў эксперыментальнай цыталогіі раслін. Акадэмік Чэшскай АН (1918). Ганаровы член сельскагаспадарчай АН у Стакгольме.
Нарадзіўся Богуміл Немец 12 сакавіка 1873 года ў Прасеку. Скончыў Пражскі ўніверсітэт у 1895 годзе, куды вярнуўся праз 3 гады пасля заканчэння навучання і дзе прапрацаваў усё сваё доўгае і плённае жыццё. З 1888 па 1907 год працаваў навуковым супрацоўнікам, з 1907 па 1966 год займаў пасаду прафесара анатоміі і фізіялогіі раслін. У 1901—1938 гг. дырэктар Інстытута анатоміі і фізіялогіі раслін Пражскага ўніверсітэта. Богуміл Немец з’яўляўся таксама рэдактарам часопісаў «Жыва» (1910-14), «Весмір» (1923-38) і адказным рэдактарам часопіса «Біялогія плантарум» (1958-66).
Сканаў Богуміл Немец 7 красавіка 1966 года ў Гаўлічкавым-Бродзе.
Навуковыя працы па ўплыве розных фактараў на дзяленне клетак, поліплаідыі, трапізмах, фізіялогіі росту і апладненні ў раслін, міка- і фітапаталогіі, гісторыі батанікі.