wd wp Пошук:

Боб Доўл

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Роберт Джозеф «Боб» Доўл (англ.: Robert Joseph «Bob» Dole; 22 ліпеня 1923, Расел, Канзас5 снежня 2021[6]) — амерыканскі палітык-рэспубліканец. Сенатар ЗША ад Канзаса з 1969 да 1996 года, член Палаты прадстаўнікоў ЗША з 1961 да 1969 года.

Біяграфія

Удзельнік Другой сусветнай вайны, у гарах Італіі атрымаў цяжкае раненне, правёў тры гады ў шпіталях, яго правая рука так і засталася паралізаванай; меў тры баявыя ўзнагароды. Атрымаў юрыдычную адукацыю і ступень (Універсітэт Вошберн, 1952) і працаваў юрыстам.

Сенатар ад Канзаса (19691996), займаў кампрамісную пазіцыю паміж правым і левым крылом рэспубліканцаў. У 19851996 лідар рэспубліканцаў у Сенаце. Кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША на выбарах 1976 года пры дзеючым прэзідэнце Джэральдзе Фордзе і ў прэзідэнты ЗША на выбарах 1996 года; кандыдатам у віцэ-прэзідэнты быў Джэк Кемп. Абодва разы пацярпеў паразу ад дэмакратаў (першы раз віцэ-прэзідэнтам быў абраны Уолтэр Мандэйл пры абраным прэзідэнце Джымі Картэры, другі раз — на другі тэрмін пераабраны дзеючы прэзідэнт Біл Клінтан). На выбарах 1996 года стаў найстарэйшым палітыкам, вылучаным на пасаду прэзідэнта ўпершыню. Яго намеры скараціць падаткі і ўрэзаць сацыяльныя праграмы выбаршчыкі ўспрынялі негатыўна, што толькі спрасціла Клінтану кампанію; у калегіі выбаршчыкаў Клінтан набраў на 220 галасоў больш. Доўл стаў адзіным у гісторыі прадстаўніком дзвюх найбуйнейшых партый, вылучаным і ў віцэ-прэзідэнты, і ў прэзідэнты, але не абраным ні на тую, ні на іншую пасаду.

Яго жонка Элізабет Доўл — таксама вядомая дзяячка Рэспубліканскай партыі, былы міністр транспарту і працы ЗША, сенатар ад штата Паўночная Караліна.

Памёр 5 снежня 2021 года. Магчымай прычынай смерці мог стаць рак лёгкіх, які быў дыягнаставаны ў палітыка ў лютым 2021 года[7].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Bob Dole // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Veteran Republican leader Bob Dole dies // BBC — 2021. Праверана 5 снежня 2021.
  4. https://www.legion.org/distinguishedservicemedal/1997/sen-robert-j-dole Праверана 23 лютага 2021.
  5. 1 2 3 Biographical Directory of the United States Congress
  6. Помер колишній сенатор-республіканець і екскандидат у президенти США Боб Доул(укр.) . Левы бераг (5 снежня 2021). Праверана 5 снежня 2021.
  7. У ЗША памёр палітык-рэспубліканец Боб Доўл(нявызн.). charter97.org. Хартыя'97 (5 снежня 2021). Праверана 7 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны са ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Палітыкі ЗША XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары немастацкай літаратуры ЗША XXI стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Пурпурнае сэрца»
Катэгорыя·Лабісты ЗША
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (1996)
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ад штата Канзас
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Сенатары ад штата Канзас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канзасе
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША