wd wp Пошук:

Бобрыца

Бобрыца — возера ў Беларусі, Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, ў басейне ракі Ула, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Старое Лядна.

Плошча паверхні возера 2,25 км². Найбольшая глыбіня 23 м, сярэдняя 8,5 м. Даўжыня 4,29 км. Найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 10,32 км. Аб’ём вады 19,11 млн м³. Плошча вадазбору 16,3 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 14-20 м, стромкія, на поўдні да 8 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі высокія, на поўначы зліваюцца са схіламі. Дно карытападобнае, утварае 2 плёсы: усходні глыбінёй да 20 м, і заходні, больш шырокі, глыбінёй да 14 м. Плёсы злучаны нешырокім пралівам. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Ёсць 2 невялікія астравы агульнай плошчай 0,2 га. Расліннасць пашырана да глыбіні 5,5 м. Возера мезатрофнае, слабапраточнае. З возера выцякае ручай. Злучана пратокай з возерам Уклейна.

Возера Бобрыца

У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, лінь, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб.

На беразе возера Лепельскі ваенны санаторый.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Басейн Улы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна