wd wp Пошук:

Блокінг-генератар

Схема блокінг-генератара на электроннай лямпе (трыёдзе)

Блокінг-генератар — рэлаксацыйны генератар з глыбокай трансфарматарнай адваротнай сувяззю. Выпрацоўвае імпульсы малой працягласці з вялікім перыядам паўтору.

Працуюць у аўтагенератарным і чакальным рэжымах. У мэтах павелічэння стабільнасці ў схему генератара можа дадавацца вагальны контур.

Асноўныя якасці

Блокінг-генератар адрозніваецца прастатой будовы, лёгкасцю сінхранізацыі і добрай стабільнасцю, магчымасцю атрымаць значную магутнасць у імпульсе пры адносна невялікай сярэдняй магутнасці.

Выкарыстанне

Блокінг-генератары выкарыстоўваюцца ў імпульснай тэхніцы, радыёпрыёмнай, радыёлакацыйнай і тэлевізійнай апаратуры і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Імпульсная тэхніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum