Бла́гавічы[1] (трансліт.: Blahavičy, руск.: Благовичи) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці.
Уваходзіць у склад Гарбавіцкага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каменскага сельсавета[2].
Знаходзіцца за 9 км у напрамку на захад ад горада Чавусы, за 36 км ад Магілёва[3].
Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў складзе Магілёўскай эканоміі ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. 31 кастрычніка адбылося асвяшчэнне новага мураванага храма ў імя Свяціцеля і Цудатворца Мікалая[5].