wd wp Пошук:

Бескаўка

Бе́скаўка[1] (трансліт.: Bieskaŭka, руск.: Бесковка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Размешчана на рацэ Кляпацінцы (прыток р. Волчас). Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[2].

За 32 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 64 км ад Магілёва, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж.

Рэльеф раўніны, на захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя суязі па шашы Мсціслаў-Магілёў, якая праходзіць побач з вёскай.

Гісторыя

У 1811 г. вёска, 12 двароў, 36 жыхароў мужчынскага полу, у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1897 г. 8 двароў, 41 жыхар, у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета. У 1909 г. 16 двароў, 34 жыхары.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У студзені 1925 г. у вёску пераведзена школа з вёскі Лыкінка, у ёй было 36 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны колас», які ў 1932 г. аб’ядноўваў 34 гаспадаркі, меў 274 га ворыва, працавала кузня па рамонту сельгасінвентару.

У Вялікую Айчынную вайну ад 13 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1999 г . у складзе саўгаса «Забалацце».

Галерэя

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бяско́ўка
  2. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Архівавана 18 мая 2021. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Ходасаўскі сельсавет
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных