wd wp Пошук:

Берштаўскае

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бершты. Бе́рштаўскае, Бярштанскае, Бершты — возера ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Котра, за 36 км на паўночны захад ад горада Шчучын, каля вёскі Бершты.

Плошча паверхні 1,68 км². Даўжыня возера 3,36 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 17 м, сярэдняя 6 м. Плошча вадазбору 43 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны тэрасаваныя, разараныя, месцамі парэзаныя ярамі, частка пад хваёвым лесам. Берагі стромкія, паўднёва-ўсходнія спадзістыя. Дно сапрапелістае. 3 астравы агульнай плошчай 0,09 га. Возера эўтрофнае. Каля берагоў і на водмелях зарастае. Пратокай злучана з ракой Котра, упадаюць рака Рудна і меліярацыйны канал.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Басейн Котры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара