Бертэль Торвальдсен (дацк.: Bertel Thorvaldsen; 19. лістапада 19 лістапада 1770, Капенгаген — 24 сакавіка 1844, там жа) — дацкі мастак, скульптар, яскравы прадстаўнік позняга акадэмічнага класіцызму.
Бертэль Торвальдсен — сын ісландскага разьбяра па дрэве Готскалка Торвальдссана (Gottskálk Þorvaldsson) — ураджэнца берагоў Скагафіёрда (дацк.: Skagafirði). Данізаваная форма бацькоўскага імя па бацьку стала прозвішчам сына. Бертэль скончыў Каралеўскую акадэмію мастацтваў у Капенгагене. У 1797 годзе паехаў у Рым і правёў у Італіі больш за сорак гадоў. Адкрыццё свету антычнага мастацтва перавярнула яго жыццё, і дзень прыбыцця ў Рым ён святкаваў як свой дзень нараджэння.
За статую «Язон з залатым руном» (1803) Торвальдсена пахваліў сам Антоніа Канова, дацкаяга разьбяра рачала ўспрымацць публіка як спадчынніка вялікіх венецыянцаў. Заказы сыпаліся да яго з усіх краін Еўропы. Яго наведванне Капенгагена ў 1819 годзе вылілася ў сапраўдную трыумфальную працэсію: з захапленнем сустракалі яго і ў Вене, і ў Берліне, і ў Варшаве. Многія з яго вучняў (напрыклад, Барыс Арлоўскі і Давід Енсен) жылі і працавалі ў Пецярбургу.
У 1838 годзе, Торвальдсен прыняў рашэнне вярнуцца з Італіі ў Данію. У наступным годзе пачалося будаўніцтва Музея Торвальдсена ў Капенгагене, якому было наканавана стаць і яго маўзалеем. Афіцыйнае адкрыццё Музея Торвальдсена адбылося праз 4 гады пасля смерці скульптара.