wd wp Пошук:

Бернскае

Бе́рнскаевозера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Віцьба, за 10 км у напрамку на ўсход ад Віцебска, на поўнач ад аграгарадка Вароны.

Плошча паверхні Бернскага возера 0,15 км². Даўжыня 0,64 км, найбольшая шырыня 0,36 км, даўжыня берагавой лініі 1,98 км. Найбольшая глыбіня дасягае 15,8 м, сярэдняя 5,5 м. Аб’ём вады ў возеры 0,82 млн. м³. Плошча вадазбору 1,16 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 15—20 м. Маецца тэраса вышынёй 0,5—0,7 м над урэзам вады. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія. Вакол возера пераўвільготненая пойма шырынёй 5—25 м. Да глыбіні 3 м (месцамі ў паўночна-усходняй частцы да глыбіні 5—6 м) дно возера пясчанае, глыбей выслана гліністым ілам.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Надводная прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м і на адлегласці да 5—25 м ад берага возера.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, краснапёрка і іншыя рыбы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Віцебскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96