wd wp Пошук:

Бернардзіна Дравеці

Бернардзіна Дравеці (італ.: Bernardino Drovetti; 4 студзеня 1776, Барбанія, — 9 сакавіка 1852, Турын) — італьянскі авантурыст, напалеонаўскі консул у Александрыі (1803—1814), нястомны збіральнік егіпецкіх старажытнасцей.

Выхадзец П’емонта, Дравеці з 18 гадоў служыў у французскай арміі. За ўдзел у Марэнгскай бітве і Егіпецкім паходзе ўзведзены ў палкоўнікі. У 1803 годзе па ініцыятыве Талейрана прызначаны дыпламатычным прадстаўніком у Егіпце.

На працягу наступнага дзесяцігоддзя Дравеці аб’ездзіў увесь Егіпет у пошуках старажытнасцей, не грэбуючы ніякімі сродкамі для іх набыцця. Дзякуючы егіптаманіі эпохі рамантызму ў Еўропе ўзнік цэлы рынак старажытнаегіпецкіх артэфактаў, асноўнымі пастаўшчыкамі якіх выступаў Дравеці і яго супернік-англічанін, Генры Солт. Ён набраў штат таленавітых супрацоўнікаў, сярод якіх быў Фрэдэрык Каё; сустракаўся ў Александрыі з Шампальёнам.

У 1818 годзе Дравеці спрабаваў прадаць сваю старажытнаегіпецкую калекцыю Людовіку XVIII але, атрымаўшы адмова, прадаў яе спадчыннаму прынцу Сардзініі. На яе аснове ўзнік Егіпецкі музей у Турыне. Частка яго збору асела ў музеях Парыжа і Берліна. У 1830 годзе Дравеці па стане здароўя вымушаны быў вярнуцца з Егіпта на радзіму. Апошнія гады жыцця правёў у Турыне.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bernardino Drovetti // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Археолагі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1776 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1852 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Турынскіх манументальных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Даследчыкі Афрыкі
Катэгорыя·Памерлі ў Турыне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Егіптолагі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Турын
Катэгорыя·Дыпламаты Францыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Авантурысты