wd wp Пошук:

Берлінскі міжнародны ўніверсітэт прыкладных навук

Берлінскі міжнародны ўніверсітэт прыкладных навук (ням.: Berlin International University of Applied Sciences) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Берліне.

Агульная характарыстыка

ВНУ была заснавана ў 2012 годзе па ініцыятыве турэцкага прадпрымальніка Энвера Юцэля, заснавальніка і старшыні Глабальнай адукацыйнай сеткі «BAU», міжнароднай сеткі вышэйшых навучальных устаноў, распаўсюджанай па ўсім свеце. Спачатку ён быў створаны як кампус Стамбульскага ўніверсітэта Бахэшэхір, а пазней, у 2014 годзе, стаў самастойнай вышэйшай навучальнай установай. У чэрвені 2014 года ўніверсітэт атрымаў дазвол Дэпартамента адукацыі, моладзі і навукі Берліна на пачатак працы. Ён зарэгістраваны як 31-я прыватная ВНУ ў Берліне паводле нямецкага заканадаўства.

Кампус установы знаходзіцца ў камерцыйным ансамблі будынкаў «Salzufer 6». Ён размешчаны ў Шарлотэнбургу, які знаходзіцца на мяжы з Тыргартэнам. У кампусе ёсць класы, камп’ютарныя кабінеты, дызайн-студыі і пакоі для студэнтаў, якія працуюць у групах, і інш.

Установа арганізавана ў пяць асобных навуковых падраздзяленняў — два факультэты, падрыхтоўчая школа, навукова-даследчы інстытут і бібліятэка — з кампусам, размешчаным у Шарлотэнбургу. Ён уяўляе сабой міжкультурную адукацыйную прастору, якае дае студэнтам інструменты для развіцця іх інтэлектуальнага росту, вопыту і творчасці. У цяперашні час каля 400 студэнтаў з 85 розных краін свету навучаюцца ва ўніверсітэце.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Эканамічныя ўніверсітэты
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2012 годзе
Катэгорыя·Бізнес-школы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты Берліна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных