wd wp Пошук:

Тыргартэн

Запыт «Тыргартэн» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Тыргартэн у адміністрацыйнай акрузе Мітэ
Краявід паўднёвай часткі раёна Тыргартэн
Жылыя лодкі на Ландвер-канале

Тыргартэн (ням.: Tiergarten — «заасад») — раён Берліна ў складзе адміністрацыйнай акругі Мітэ. У сваіх цяперашніх межах раён з’явіўся ў 2001 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы.

Размяшчэнне

На поўначы мяжа адміністрацыйнага раёна Тыргартэн праходзіць па рацэ Шпрэе, на паўночным захадзе, поўначы і паўночным усходзе Тыргартэн мяжуе з новым раёнам акругі Мітэ Ганзафіртэль, раёнамі Моабіт і Мітэ, якія як і Тыргартэн уваходзяць у склад акругі Мітэ. На захадзе раён Тыргартэн мяжуе з раёнам Шарлотэнбург адміністрацыйнай акругі Шарлотэнбург-Вільмерсдорф. З поўдня да Тыргартэна прылягае Шонеберг акругі Тэмпельгоф-Шонеберг, з паўднёвага ўсходу — Кройцберг акругі Фрыдрыхсгайн-Кройцберг. Значную частку раёна займае парк Вялікі Тыргартэн, а Малы Тыргартэн, размешчаны паміж вуліцамі Турмштрасэ (ням.: Turmstraße) и Альт-Моабіт (ням.: Alt-Moabit), знаходзіцца ўжо ў раёне Моабіт.

Славутасці

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тыргартэн
Катэгорыя·Раёны Берліна
Катэгорыя·Мітэ (акруга)