wd wp Пошук:

Бен Кінгслі

Сэр Бен Кінгслі (англ.: Ben Kingsley; сапраўднае імя Крышна Панда Бханджы, англ.: Krishna Pandit Bhanji; нар. 31 снежня 1943) — брытанскі акцёр.

Біяграфія

Бен Кінгслі нарадзіўся 31 снежня 1943 года ў Скарбора, графства Іаркшыр. Бацька — урач Рахімтула Харджы Бханджы, гуджарацкага паходжання з Кеніі (у сваю чаргу яго бацька паходзіў з вострава Занзібар); маці — брытанская актрыса і мадэль Ганна Ліна Мэры Гудман, яўрэйскага паходжання[4]. Сваю кар’еру пачаў з тэатральнай сцэны. Па парадзе бацькі ўзяў мілагучны сцэнічны псеўданім. З 1967 года член трупы Каралеўскага Шэкспіраўскага тэатра. Першая роля ў кіно — у фільме «Страх адкрывае дзверы» (1972). Пасля гэтага здымаецца ў тэлесерыялах. У 1982 годзе сыграў у карціне Рычарда Атэнбора «Гандзі», за ролю ў якой быў ганараваны прэміі «Оскар».

Апроч гэтага, намінаваўся на «Оскар» у 2002 годзе за ролю ў фільме «Сексуальнае стварэнне» і праз год за ролю ў фільме «Дом з пяску і смугі».

У 2000 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Брытанскай Імперыі.

Зноскі

  1. Ben Kingsley // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ben Kingsley // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Big Interview: Sir Ben Kingsley // Yorkshire PostLeeds: 2013. — ISSN 0963-1496
  4. Біяграфія на сайце imdb.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA