wd wp Пошук:

Бенедыкт Павел Сапега

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сапега. Бенедыкт Павел Сапега (каля 1643 — 12 жніўня 1707, Берлін) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі падскарбі літоўскі (1676—1703, 1705—1707).

Біяграфія

З 1657 вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Грацы (Аўстрыя), з 1661 — у Лёвенскім універсітэце (Іспанскія Нідэрланды), у 1663—1664 падарожнічаў па Заходняй Еўропе.

З 1664 выбіраўся паслом на соймы. Вялікі падстолі літоўскі ў 1663—1665, стольнік у 1665—1670, крайчы ў 1670, падскарбі надворны ў 1670—1676, падскарбі вялікі з 1676, староста слонімскі. На элекцыйным сойме 1674 быў абраны маршалкам і садзейнічаў абранню на трон Яна III Сабескага, што спрыяла ўстанаўленню гегемоніі Сапегаў у ВКЛ.

Намагаўся сілай ліквідаваць рух сваіх праціўнікаў («рэспубліканцаў»). 15 кастрычніка 1700 года яго войска напала на атрад шляхты пад Ашмянамі і разбіла яго. У Алькеніцкай бітве 18 лістапада 1700 года яго армія разбіта, паранены, ён уцёк у Курляндыю. У сакавіку 1702 перайшоў на бок шведскага караля Карла XII і ўдзельнічаў у яго кампаніі ў Польшчы. На сойме 1703 пазбаўлены сваіх пасад і тытулаў. Удзельнічаў у Варшаўскай канфедэрацыі 1704, якая дэтранізавала Аўгуста II. Новы кароль Станіслаў Ляшчынскі ў 1705 вярнуў яму пасаду падскарбія вялікага. Далучыўся да войска Ляшчынскага, з якім удзельнічаў у паходзе на Беларусь у 1706, потым у маршы шведскай арміі ў Саксонію.

Сям’я

Быў сынам Паўла Яна Сапегі і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць. Меў братоў Казіміра Яна, Францішка Стэфана і Леана Базыля. Ажаніўся ў 1668 з Ізабелай Тарла (памерла пасля 1704), меў з ёй дзяцей:

Літаратура

Зноскі

  1. Benedykt Paweł Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падскарбіі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Стольнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Падстоліі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1643 годзе
Катэгорыя·Старосты ашмянскія
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Крайчыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарэі
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты слонімскія
Катэгорыя·Падскарбіі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1707 годзе
Катэгорыя·Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Асобы