wd wp Пошук:

Леў Васіль Сапега

Леў Васіль (Леан Базылі) Сапега (20 сакавіка 1652 — 9 лістапада 1686, Варшава) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падскарбі надворны літоўскі (з 1691).

Біяграфія

У 1663-1668 гадах вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасля падарожнічаў па Еўропе, быў у тым ліку ў Парыжы. Каля 1673 вярнуўся на радзіму. Быў паслом на соймы 1678, 1681 і 1683. Стольнік вялікі літоўскі з 1679, надворны падскарбі літоўскі з 1681.

Браў удзел у Венскім паходзе 1683. У 1684 стаў таксама генералам літоўскай артылерыі. Памёр 9 лістапада 1686 у Варшаве пасля выпадковага стрэлу з пісталету.

Сям’я

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, малодшы сын вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць. Меў братоў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла і Францішка Стэфана.

Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1686 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Стольнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бярозе
Катэгорыя·Генералы літоўскай артылерыі
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1652 годзе
Катэгорыя·Падскарбіі надворныя літоўскія