wd wp Пошук:

Белювеліргандаль

«Белювеліргандаль» — беларуская дзяржаўная сетка ювелірных крам, заснаваная ў 1948 годзе ў Мінску[1]. Мае 40 крамаў у 25 гарадах Беларусі. У 2011 г. займала 30 % ювелірнага рынку краіны. Змяшчала 110 тыс. ювелірных вырабаў, па амаль палове з якіх складалі залатыя і сярэбраныя. 60 % тавараў завозілася з-за мяжы. 30 % — з Гомеля. Рэшту тавараў складалі сувеніры.

Залатыя завушніцы, ланцужкі і пярсцёнкі пераважна пастаўлялі расійскія заводы Кастрамы, Масквы і Пецярбургу. Сярэбраныя ўпрыгожванні закупаліся ў Італіі, Расіі і Украіне[2].

Зноскі

  1. «Белювеліргандаль», беларускае рэспубліканскае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (12 кастрычніка 2008). Праверана 8 ліпеня 2014.
  2. Павел Бераснеў, Алена Даўжанок. Мы працуем перш за ўсё для нашых пакупнікоў // Звязда : газета. — 12 лютага 2011. — № 28 (26892). — С. 4-5. — ISSN 1990-763x.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі Мінска
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гандлёвыя дамы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·1948 год у Мінску
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінска
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1948 годзе