wd wp Пошук:

Белэксімгарант

«Белэксімгарант» — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1997 годзе пад назвай «Белдзяржзнешстрах» для страхавання экспарту. 23 мая 2001 г. займеў сучасны назоў. З 2002 г. бярэ ўдзел у Пражскім клубе (Чэхія) міжнароднага Бернскага саюза страхаўнікоў(англ.) бел. пазыкаў і ўкладанняў (Швейцарыя). 25 жніўня 2006 г. А.Лукашэнка Указам № 534 надаў прадпрыемству выключнае права страхаваць экспарт з дзяржаўнай падтрымкай[3]. На 2014 г. мела прадстаўніцтвы ва ўсіх абласных цэнтрах.

Гісторыя

7 жніўня 1997 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 1036 ухваліў стварэнне прадпрыемства «Белдзяржзнешстрах» у якасці даччынага прадпрыемства дзяржаўнай кампаніі «Белдзяржстрах»[4]. 23 мая 2001 г. Савет міністраў Беларусі Пастановай № 752 падпарадкаваў прадпрыемства сабе і перайменаваў у «Белэксімгарант»[5]. У 2010 г. «Белэксімгарант» забяспечыў страхавым пакрыццём 57 % экспартных пазыкаў. Заняў 6-ае месца ў Беларусі паводле абсягу страхавых унёскаў (62,1 млрд руб; $20,7 млн)[6]. Дзель дзяржаўных прадпрыемстваў у агульным абсягу страхавога пакрыцця склала 86,4 %. На пачатак 2011 г. стаў 2-ім страхаўніком краіны паводле ўласнага капіталу (463 млрд руб; $154,3 млн)[7] і статутнага фонду[8]. У 2012 г. аказаў паслугі звыш 8 тыс. прадпрыемствам краіны. З’яўляўся 4-ым паводле прыбытковасці страхавым прадпрыемствам Беларусі. У 2013 г. выплаты застрахаваным склалі 13 % (59,5 млрд руб) ад іх унёскаў (463,4 млрд руб). Дзель унёскаў на страхаванне экспарту склала 21 % (99,4 млрд руб). На 4 жніўня 2014 г. статутны фонд прадпрыемства склаў 4060 млрд рублёў[9] ($393,4 млн)[10].

Кіраўнікі

Зноскі

  1. Справаздача аб прыбытках і стратах 2013 // Гадавая справаздача 2013 Белэксімгарант = Годовой отчёт 2013 Белэксимгарант. — Мінск: Белэксімгарант, 2014. — С. 53-54. — 55 с.
  2. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год(нявызн.). Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (6 мая 2014). Праверана 27 студзеня 2017.
  3. А.Лукашэнка Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534(руск.)  (недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (29 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2017. Праверана 28 студзеня 2017.
  4. Сяргей Лінг Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 1997 г. № 1036(руск.) . Валерый Леванеўскі (лістапад 2011). Праверана 28 студзеня 2017.
  5. Андрэй Кабякоў Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2001 г. № 752(руск.) . Сайт «Заканадаўства Беларусі» (снежань 2013). Праверана 28 студзеня 2017.(недаступная спасылка)
  6. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год(нявызн.). Нацбанк Беларусі (6 мая 2011). Праверана 28 студзеня 2017.
  7. Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца.. штодзённа, на 01.01.2011(нявызн.) (1 студзеня 2014). Праверана 28 студзеня 2017.
  8. Уладзімір Хількевіч, Вераніка Арлоўская. Айчыннаму экспарцёру бяспечна пад абаронай «Белэксімгаранта»(нявызн.) 4-5. Звязда (27 красавіка 2011).(недаступная спасылка)
  9. Генадзь Міцкевіч Статут Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання «Белэксімгарант» (Дадатак 7)(руск.) . Белэксімгарант (8 жніўня 2014). Праверана 28 студзеня 2017.
  10. Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца.. штодзённа, на 04.08.2014(нявызн.). Нацбанк Беларусі (4 жніўня 2014). Праверана 28 студзеня 2017.
  11. Сяргей Лінг Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 1998 г. № 127(руск.) . Беларускі прававы партал (12 кастрычніка 2006). Праверана 28 студзеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·1997 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Прадпрыемствы Беларусі
Катэгорыя·Страхаванне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1997 годзе
Катэгорыя·Эканоміка Мінска