wd wp Пошук:

Белкельме

Белке́льме — колішнее прадпрыемства па вырабе абутку ў горадзе Белаазёрску Брэсцкага раёна, якое існавала ў 19932017 гадах.

Гісторыя

Заснавана ў 1993 годзе як беларуска-іспанскае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства. Заснавальнікі з беларускага боку: Нацыянальны Алімпійскі камітэт, ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат», з іспанскага — фірма Kelme International А. О..

У 2015 годзе пакет акцый кампаніі быў набыты холдынгам «Марка»[1]. Найбольш адчувальны ўдар па эканоміцы «Белкельме» нанёс беспрэцэндэнтны правал, калі прадукцыя (52 тыс. пар), адгружаная спажыўцам у 20142015 гадах, у 2016 годзе была вернутая на склад[2].

У 2017 годзе кампанія была ліквідавана, вытворчыя магутнасці перададзены кампаніі «Вердымар»[3].

Прадукцыя

Аўсноўная прадукцыя (2005): мужчынскі, жаночы і дзіцячы абутак для актыўнага адпачынку (красоўкі); турызмутрэкінг») і паўсядзённага нашэння; буцы футбольныя для гульні ў футбол, міні-футбол і заняткаў футзалай; лыжныя боты. Вытворчая магутнасць прадпрыемства складала 366 тыс. пар абутку ў год. Мелася сетка фірменных крам у гарадах Баранавічы, Белаазёрск, Бяроза, Брэст, Віцебск, Гродна, Мінск, Магілёў.

Зноскі

  1. Холдынг «Марка» купіў “Белкельме”(нявызн.) , TUT.BY . Праверана 16 красавіка 2018. Архівавана 17 красавіка 2018.
  2. Запущена ликвидация фабрики-банкрота «Белкельме» Архівавана 29 снежня 2017.
  3. Запушчана ліквідацыя фабрыкі-банкрута «Белкельме»(нявызн.) , TUT.BY . Праверана 16 красавіка 2018. Архівавана 29 снежня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Белаазёрск
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1993 годзе
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2017 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вытворцы абутку