wd wp Пошук:

Беларускі камерцыйны інстытут кіравання

Беларускі камерцыйны інстытут кіравання (БКІК) — былая прыватная ВНУ Беларусі, якая спецыялізавалася на падрыхтоўцы менеджераў, спецыялістаў па замежных мовах, правазнаўцаў, эканамістаў і журналістаў на ўмовах дзённай, вячэрняй і завочнай форм навучання[2]. Заснаваны ў пачатку 1990-х гг. ААТ “Олдынг”. У 1995 г. БКІК (тады Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання) атрымаў ліцэнзію Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на навучанне па 10 спецыяльнасцям. Інстытут знаходзіўся ў Мінску (спачатку па адрасе: вул. Радыяльная, д.36, потым Партызанскі пр., д. 2), Мазыры (вул. Ленінская, д.14 Архівавана 21 студзеня 2016.), Полацку (вул. Талстога, д.8) і Баранавічах (вул. Прамысловая, д.3). Таксама филіялы знаходзіліся ў Оршы, Брэсце і Гродна. У 1996 г. пры вну дзейнічалі: факультэт кіравання, юрыдычны факультэт, Польскі інстытут, завочны факультэт эканомікі і права[3] Рэктарам Інстытута з’яўляўся Э. Э. Ахрэм[4]. У 2002 г. займаў 7 месца сярод недзяржаўных беларускіх вну, але ў гэты час ён змяніў статус з універсітэта на інстытут[5].

Статыстыка на 1998-1999 нав. г.

Згодна статыстычным дадзеным Вылічальна-статыстычнага цэнтра Мінадукацыі РБ на 1998 г. у БКУУ працавалі 147 выкладчыкаў, з іх 90 жанчын, 6 дактароў і 31 кандыдат навук[6]. Навучаліся 2616 чал. на дзённым аддзяленні[7]. і 3506 вучыліся завочна[8]. На кастрычнік 1998 г. было пададзена 652 заявы на дзённае аддзяленне, вытрымалі ўступныя экзамены 537 чал. і было залічана 537 чал[9]. З 1.10.97 па 1.10.98 выбыла 865 чал., з якіх 68 на іншую форму навучання ў гэтай жа вну, 23 - у іншыя вну і 339 - адлічаны па непаспяховасці[10].

У 1998 г. вну арэндавана 23027 кв. м. будынкаў. З іх вучэбных - 14300, вучэбна-дапаможных - 2004 і падсобных - 6723 кв. м[11].

Ліквідацыя вну

У 2003 г. філіялы Інстытута былі зачынены ў сувязі з абвінаванчваннем у парушэнні правілаў прыёму студэнтаў[12]. У зачыненых філіялах навучаліся 5795 чал[13]. Студэнтам, якія не маглі такім чынам працягнуць сваё навучанне ў гэтай вну, БКІК быў абавязаны вярнуць грошы, бо іх не маглі прыняць ні дзяржаўныя вну (абмежаванне аўдыторных і іншых магчымасцяў), ні прыватныя (абмежаваныя квотай мінадукацыі[14]). Пасля гэтага Інстутут спыніў сваё існаванне ў маі 2004 г[15]., а студэнты і выкладчыкі выйшлі на акцыю пратэста[16]. Частка студэнтаў перавялася ў іншыя вну, напрыклад БДЭУ. Памяшканні забралі сабе дзяржаўныя ўстановы. Так Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна забраў пад свой філіял памяшканні БКІК ў Баранавічах. Пры гэтым БрДУ прыняў да навучэння і 600 студэнтаў БКІК[17]. Супраць Э. Ахрэма была ўзбуджана крымінальная справа, ён выехаў за мяжу і справа была спынена за тэрмінам даўніны[18].

Вядомыя выпускнікі

Спасылкі

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. Белорусский коммерческий университет управления объявляет прием студентов//Аб’ява вну на Studbooks.net
  3. Даведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя установы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. Мн.: НМЦэнтр, 1996 - 206с, с. 168-169
  4. Белорусский коммерческий институт управления Архівавана 15 красавіка 2017.//ehu.by
  5. Виктор ПОНОМАРЕВ Чего не дано - того в аптеке не купишь//СБ-Беларусь сегодня
  6. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.82
  7. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.83
  8. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.84
  9. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.90
  10. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.96
  11. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.97
  12. С. БартошевичФилиалы коммерческого института лишены лицензий//СБ-Беларусь сегодня
  13. Аннулированы лицензии семи филиалов Коммерческого института управления//БДГ
  14. Елена Анкудо УПРАВЛЯЛ ПО-КОММЕРЧЕСКИ//Белгазета, №34 (401) 08 сентября 2003 г.
  15. Поступление: чему научит частный вуз?//Веб-журналист
  16. Г. Абакунчык СТУДЭНТЫ ЗАЧЫНЕНЫХ ВНУ ЗЛАДЗІЛІ АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ//Радыё “Свабода”
  17. ПЕРСПЕКТИВЫ РАЗВИТИЯ РЕГИОНАЛЬНЫХ УНИВЕРСИТЕТОВ Архівавана 6 кастрычніка 2017.// Доклад ректора Брестского государственного университета имени А.С. Пушкина Чесновского М.Э. на Республиканском совете ректоров высших учебных заведений с участием Президента Республики Беларусь 19 марта 2004 г. в 10.00, г. Минск
  18. Виктор ПОНОМАРЕВ Частный вуз нередко превращается в частную лавочку//СБ-Беларусь сегодня
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Радыяльная вуліца (Мінск)
Катэгорыя·Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Зніклі ў 2004 годзе