Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (БГЭУСК) — вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю ў горадзе Гомелі.
У 1964 годзе ў горадзе Гомелі быў адкрыты вучэбна-кансультацыйны пункт Маскоўскага кааператыўнага інстытута Цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў СССР[2]. На яго базе, у 1968 годзе, адкрыўся завочны факультэт Маскоўскага кааператыўнага інстытута. У 1975 годзе ён быў ператвораны ў Гомельскі філіял Маскоўскага кааператыўнага інстытута.
29 чэрвеня 1979 года Гомельскі філіял атрымаў статус самастойнай навучальнай установы — Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза.
У 1992 годзе ў сувязі са спыненнем дзейнасці Цэнтрасаюза СССР Гомельскі кааператыўны інстытут быў перададзены ў распараджэнне Беларускага кааператыўнага саюза спажывецкай кааперацыі. У 1993 годзе быў вызначаны як базавая навучальная ўстанова ў сістэме кааператыўнага адукацыі Беларусі, што ўключае таксама шэсць вучэбна-вытворчых комплексаў «ПТВ-тэхнікум» і адно вучылішча.
У 2001 годзе Гомельскі кааператыўны інстытут паспяхова прайшоў атэстацыю на адпаведнасць навучальнай установе ўніверсітэцкага тыпу і ў гэтым жа годзе быў перайменаваны ва Установу адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі».
Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі з’яўляецца навукова-даследчым і адукацыйным цэнтрам у Гомелі.
Структура ўніверсітэта ўключае ў сябе чатыры факультэты:
Апроч таго, ва ўніверсітэце функцыянуюць наступныя аддзелы: міжнародных адносін, дыстанцыйнага навучання тэхналогій і інавацый, аспірантуры, прафарыентацыі моладзі, каардынацыі навуковых праектаў і праграмы.
Сярод выпускнікоў універсітэта ёсць кіраўнікі вытворчых прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, палітычныя дзеячы Беларусі.