wd wp Пошук:

Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі

Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (БГЭУСК) — вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю ў горадзе Гомелі.

Гісторыя

Пісарэнка М. П. — першы рэктар УА «БГЭУСК»

У 1964 годзе ў горадзе Гомелі быў адкрыты вучэбна-кансультацыйны пункт Маскоўскага кааператыўнага інстытута Цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў СССР[2]. На яго базе, у 1968 годзе, адкрыўся завочны факультэт Маскоўскага кааператыўнага інстытута. У 1975 годзе ён быў ператвораны ў Гомельскі філіял Маскоўскага кааператыўнага інстытута.

29 чэрвеня 1979 года Гомельскі філіял атрымаў статус самастойнай навучальнай установы — Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза.

У 1992 годзе ў сувязі са спыненнем дзейнасці Цэнтрасаюза СССР Гомельскі кааператыўны інстытут быў перададзены ў распараджэнне Беларускага кааператыўнага саюза спажывецкай кааперацыі. У 1993 годзе быў вызначаны як базавая навучальная ўстанова ў сістэме кааператыўнага адукацыі Беларусі, што ўключае таксама шэсць вучэбна-вытворчых комплексаў «ПТВ-тэхнікум» і адно вучылішча.

У 2001 годзе Гомельскі кааператыўны інстытут паспяхова прайшоў атэстацыю на адпаведнасць навучальнай установе ўніверсітэцкага тыпу і ў гэтым жа годзе быў перайменаваны ва Установу адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі».

Структура

Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі з’яўляецца навукова-даследчым і адукацыйным цэнтрам у Гомелі.

Структура ўніверсітэта ўключае ў сябе чатыры факультэты:

Апроч таго, ва ўніверсітэце функцыянуюць наступныя аддзелы: міжнародных адносін, дыстанцыйнага навучання тэхналогій і інавацый, аспірантуры, прафарыентацыі моладзі, каардынацыі навуковых праектаў і праграмы.

Рэктары

Вядомыя выпускнікі

Сярод выпускнікоў універсітэта ёсць кіраўнікі вытворчых прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, палітычныя дзеячы Беларусі.

Зноскі

  1. Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2016. Праверана 15 жніўня 2017.
  2. Университет потребительской кооперации: интересная учеба, востребованные специальности и уверенное будущее (нявызн.).(недаступная спасылка)
  3. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасці Арцюшэнка Яўген Антонавіч. Біяграфія (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2015. Праверана 15 жніўня 2017.
  4. Кіраўніком спраў Гомельскага гарвыканкама прызначаны Алег Мікалаевіч Жыдкоў (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2017. Праверана 15 жніўня 2017.
  5. Прызначаны новыя кіраўнікі СААТ “Камунарка” і СП ААТ “Спартак” (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 15 жніўня 2017.
  6. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаньнях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Навумчык Ала Аляксандраўна. Біяграфія (нявызн.).
  7. Заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Нижевич Людмила Ивановна. Биография (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2016. Праверана 15 жніўня 2017.
  8. Старшыня Назіральнага Савета Парытэтбанка, Начальнік Галоўнага фінансавага кіравання Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Трызна Андрэй Віктаравіч. Біяграфія (нявызн.).
  9. Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Чакан Святлана Уладзіславаўна. Біяграфія (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2016. Праверана 15 жніўня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Эканамічныя ўніверсітэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1964 годзе
Катэгорыя·1964 год у Гомелі