wd wp Пошук:

Беларускі Банк Малога Бізнесу

Закрытае акцыянернае таварыства «Беларускі Банк Малога Бізнесу» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Спецыялізацыя — мікракрэдытаванне малога бізнесу.

Дзейнасць

Банк аказваў банкаўскія паслугі індывідуальным прадпрымальнікам, дробным і сярэднім прадпрыемствам і іх уладальнікам[2]. Меў аддзяленні ў Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гродна, Лідзе, Магілёве і Мінску[3].

Рэквізіты

Юрыдычны адрас: Мінск, вул. Сурганава, 28.

S.W.I.F.T. BBSB BY2X; БІК 153001840; УНП 807000201; АКПА 378219965000.

Тэлекс: 252075 BBSB BY[4].

Былыя акцыянеры

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (21,67 % акцый), Міжнародная фінансавая карпарацыя (21,67 %), Нідэрландская кампанія фінансавага развіцця[en] (Нідэрланды, 21,67 %), KfW (Германія, 12,98 %), Swedfund (Швецыя, 11,64 %), ЗАТ «Банк ББМБ» (Беларусь, 4,48 %), ShoreCap International (ЗША, 4,07 %), ShoreBank International (ЗША, 1,82 %)[5].

Гісторыя

Дагавор пра стварэнне ЗАТ «Беларускі банк малога бізнесу» быў падпісаны 12 снежня 2007 года ў Мінску з удзелам усіх арганізацый-заснавальніц. Зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Беларусі № 119 ад 28 жніўня 2008 года[6]. Урачыстае адкрыццё банка адбылося ў кастрычніку 2008 года[7].

Ліквідацыя

У кастрычніку 2013 года буйны ўсходнееўрапейскі фінансавы холдынг Getin Holding набыў 287 689 акцый банка (95,5 % статутнага фонду). Сума пагаднення склала 4 867,7 тыс. еўра[8].

З 1 верасня 2014 года ЗАТ «Банк ББМБ» быў аб’яднаны з ЗАТ «Ідэя Банк», які таксама належыць Getin Holding[9].

Зноскі

  1. Склад Праўлення(нявызн.). Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)
  2. Місія Банка(нявызн.). Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)
  3. Структурныя падраздзяленні Банка(нявызн.). Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)
  4. Рэквізіты(нявызн.). Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)
  5. Акцыянеры Банка(нявызн.). Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)
  6. Гісторыя Банка(нявызн.). Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)
  7. Малый бизнес получил свой банк // 7 дней. — 2008. — № 41. — С. 2.
  8. Владелец Идея Банка купил Банк ББМБ
  9. Информация о банке Банк ББМБ ЗАО

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя банкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2007 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы