wd wp Пошук:

Беларуска-ватыканскія адносіны

Двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Ватыканам былі ўстаноўлены 11 лістапада 1992 года.

Гісторыя

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 11 лістапада 1992 года. Было адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва Святога Прастола ў Беларусі — Апостальская нунцыятура.

У 2009 годзе А. Лукашэнка, падчас афіцыйнага візіту ў Рым, сустрэўся з Папай Рымскім Бенедыктам XVI[1].

У 2015 годзе Папа Рымскі Францыск накіраваў ліст А. Лукашэнку, з просьбай вызваліць усіх палітычных зняволеных[1].

17 снежня 2020 года спецпасланнік Папы Рымскага Францыска Клаўдзіа Гуджэроці сустрэўся ў Мінску з А. Лукашэнкам.

Зноскі

  1. 1 2 Сивицкий, Арсений Все дороги ведут в Рим, или Зачем Лукашенко поехал в Италию и Ватикан? (руск.) . Sputnik Беларусь (23 мая 2016). Праверана 24 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Знешняя палітыка Ватыкана
Катэгорыя·Двухбаковыя адносіны Беларусі