wd wp Пошук:

Апостальская нунцыятура ў Беларусі

Апостальская нунцыятура Святога Прастола ў Рэспубліцы Беларусь — дыпламатычнае прадстаўніцтва (пасольства) Святога Прастола ў Рэспубліцы Беларусь. Утворана ў 1992 годзе, калі Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны са Святым Прастолам.

Гісторыя

Апостальская нунцыятура, пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Прастола ў Беларусі, была заснавана Апостальскай граматай Папы Яна Паўла II «Qvantam tandem» 11 лістапада 1992 года, у дзень афіцыйнага ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Святым Прастолам і Рэспублікай Беларусь.

Пасля ўтварэння нунцыятура некаторы час знаходзілася ў Ватыкане. 18 мая 1994 года рэзідэнцыя нунцыя была перанесена ў Мінск і часова размешчана ў гасцініцы «Беларусь», вул. Старажоўская, 15. Затым нунцыятура пераехала ў памяшканне па адрасе вул. Заслаўская, 25. З лютага 1997 года месцам знаходжання Апостальскай нунцыятуры з’яўляецца арандаванае памяшканне па вул. Валадарскага 6. Канчатковае месца для размяшчэння дыпламатычнага прадстаўніцтва Святога Прастола пакуль не вызначана[1].

Першым нунцыем у Беларусі стаў Габрыэль Мантальва Ігера. 21 мая 2020 года Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі харвацкага арцыбіскупа-наміната Антэ Ёзіча[2].

Нунцыі

Зноскі

  1. Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь Архівавана 6 красавіка 2018.
  2. 1 2 Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі. // Catholic.by, 21 мая 2020. (бел.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каталіцтва ў Беларусі
Катэгорыя·1994 год у Мінску
Катэгорыя·Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Ватыкана
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Беларусі