wd wp Пошук:

Беларуская цэнтральная школьная рада

Беларуская цэнтральная школьная рада (Цэнтральная беларуская школьная рада, ЦБШР) — беларуская нацыянальная культурна-асветная арганізацыя, дзейнічала ў 1919 — 20 гг.

Утвораная ў снежні 1919 года ў Менску падчас польскай акупацыі на базе беларускіх школьных рад Меншчыны, Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Дзейнічала пад палітычным і бюракратычным уціскам польскіх улад.

Старшыня С. А. Рак-Міхайлоўскі, намеснікі: А. А. Смоліч, В. Л. Іваноўскі; члены прэзідыума: Я. Станкевіч (Вільня), Л. М. Дзекуць-Малей. Прадстаўніком ЦБШР у Вільні быў Ф. Умястоўскі.

ЦБШР апекавалася беларускаю школьнаю справаю, арганізоўвала і кіравала беларускімі навучальнымі ўстановамі, стварала мясцовыя беларуская школьныя рады, бібліятэкі, культурна-асветныя гурткі. Выдавала падручнікі і дапаможнікі, распаўсюджвала беларускія газеты і часопісы.

Процідзейнічала палітыцы паланізацыі беларусаў, якую праводзілі акупацыйныя польскія ўлады.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак