wd wp Пошук:

Беларуская культурна-навуковая грамада

Белару́ская культу́рна-навуко́вая грамада́ ў Барысаве — грамадская арганізацыя. Існавала ў 1922 годзе[1]. Зарэгістравана ў Наркамаце асветы БССР 29 красавіка 1922 года[2].

Мэты арганізацыі: вывучэнне і пашырэнне ведаў па гісторыі, краязнаўству і культуры Беларусі, чытанне лекцый, адкрыццё музеяў, лекцыйных курсаў і выставак, арганізацыя драматычных, музычных, літаратурных мерапрыемстваў, матэрыяльная ўзаемадапамога. Дэвіз грамады: «Сонца навукі прагляне ясна над нашай нівай». Кіруючы орган — выбарны прэзідыум (старшыня — А. Іваноў-Казельскі (псеўданім Сымон Музыка), сакратар — В. Гайдук). У сакавіку 1922 года налічвала 16 членаў, пераважна супрацоўнікаў школьных устаноў і вайскоўцаў. Актывістамі арганізацыі былі Н. Гаеўская, В. Дашук, А. Літэцкая, К. Ржэўскі, Л. Хацяновіч[2].

Зноскі

  1. Беларуская культурна-навуковая грамада // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 414.
  2. 1 2 Ю. Р. Васілеўскі. Беларуская культурна-навуковая грамада // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 377.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Гісторыя Барысава
Катэгорыя·Арганізацыі Барысава