wd wp Пошук:

Белакапытнік несапраўдны

Белакапытнік несапраўдны[3][4] (Petasites spurius) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ад сярэдняй Еўропы да Казахстана і Цэнтральнай Сібіры.

Назва

Белакапытнік несапраўдны, балотная пастрэлка, цар-трава[5].

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 15-70 см вышынёй. Прыкаранёвае лісце трохкутна-сэрцападобнае, з 2-3 лопасцямі, пры аснаванні, знізу бялёса-лямцава апушана, пазней амаль голае. Сцябловае лісце ахоплівае сцябло, шырокаланцэтнае, голае. Кветканосныя сцеблы граневыя, лапіста апушаны. Суквецце каласападобна-шчыткападобнае. Кошыкі 5-8 мм даўжынёй, 1-1.5 мм шырынёй; песцічныя кветкі белыя ці жаўтлявыя. Сямянкі у 3-4 разы карацей за чубок, цыліндрычныя, злёгку рабрыстыя[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ад сярэдняй Еўропы да Казахстана і Цэнтральнай Сібіры[6][7].

Ва Украіне від расце на пясчаных берагах рэк — на Палессі рэдка; у лесастэпе і стэпе звычайны; для Крыма паказваецца без абазначэння месца[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 341. (руск.) (укр.)
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Флора Еўропы