wd wp Пошук:

БелДжы

«БелДжы» — беларуска-кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія, заснаваная ў 2011 годзе. Інвестары: ААТ БелАЗ (Беларусь, 50 % акцый), Geely (Кітай, 32,5 %) і ААТ БАТЭ (Беларусь, 17,5 %).

Гісторыя

СЗАТ «БелДжы» зарэгістраваны Мінскім абласным выканаўчым камітэтам 23 снежня 2011 года[1]. 30 снежня 2011 яно зарэгістраванае рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Мінск»[2].

Зборка аўтамабіляў наладжаная на арандаваных плошчах барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік»[3]. Першыя мадэлі «Geely SC7» былі сабраны ў лютым 2013 года[4]. З кастрычніка 2013 плануецца з’яўленне ў продажы красовера «Geely Emgrand X7»[5]. Колькасць супрацоўнікаў кладала 128 чалавек[6]. У 2013 г. на прадпрыемстве сабралі каля 2,5 тыс. аўтамабіляў[7].

У сакавіку 2015 года пачалося будаўніцтва новага завода для вытворчасці поўнага цыклу. 17 лістапада 2017 года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё і з канвеера сышоў першы аўтамабіль[8].

Вытворчасць

На тэрыторыі плошчай 118 га размешчаныя цэхі зваркі, афарбоўкі і зборкі. Цэх зваркі складаецца з лініі маторнага адсека (ручная лінія, дзе зварваецца пярэдні ланжэрон), лініі падлогі (зварваюцца элементы падлогі), галоўнай зварачнай лініі і лініі рэгулявання. Цэх зборкі складаецца з лініі інтэр’ера, лініі шасі і лініі фінішнай зборкі. Магутнасць пры рэжыме работы ў адну змену — 30 тысяч машын[9].

Станам на лістапад 2021 года на заводзе выпускаюцца Geely Coolray і Atlas Pro, а таксама вядзецца буйнавузлавая зборка Tugella[9].

Зноскі

  1. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Belgee. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2015. Праверана 8 лістапада 2014.
  2. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Belgee. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
  3. Кошт завода па вытворчасці кітайскіх Geely павялічыцца, а з чэрвеня пачнецца продаж аўто ў Расію(нявызн.). Інфармацыйны рэгіянальны партал «Барысаў». Праверана 18 верасня 2013.(недаступная спасылка)
  4. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Belgee. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
  5. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Belgee. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
  6. «Каждые четыре минуты с конвейера сходит автомобиль». Как идут дела на заводе Geely?(руск.) . av.by (29 мая 2019). Праверана 6 лістапада 2021.
  7. У Беларусі з’явіўся народны аўтамабіль уласнай зборкі - Лукашэнка(нявызн.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (5 мая 2014). Праверана 6 мая 2014.(недаступная спасылка)
  8. 1 2 С конвейера завода “БелДжи” под Борисовом сошел первый GeelyAtlas NL3(руск.) . adt.by (17 лістапада 2017). Праверана 6 лістапада 2021.
  9. 1 2 3 «Либо выпускать меньше Coolray, либо убирать GS». Директор «БелДжи» рассказал о нюансах производства Geely(руск.) . av.by (4 лістапада 2021). Праверана 6 лістапада 2021.
  10. Geely GS покидает Беларусь. Дилеры распродают остатки(руск.) . av.by (12 кастрычніка 2021). Праверана 6 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2011 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Прадпрыемствы Барысава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў 2011 годзе