wd wp Пошук:

Баявы

Баявы — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

На ўсходзе мяжуе з лесам.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (19 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 11 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 36 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта