Бахмацкі раён[1] (укр.: Бахмацький район) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Чарнігаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Бахмач[1] (укр.: Бахмач), плошча — 1487,7 км².
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2019 года складала 43119 чалавек.
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 2 пасялковых і 20 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 гарады раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу, 9 пасёлкаў сельскага тыпу і 69 сёлаў.