wd wp Пошук:

Бася Залманаўна Карпілава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карпілава. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Разенблат. Бася Залманаўна Карпілава (дзявочае Разенблат; 20 сакавіка 1921, г. Баку — 22 красавіка 2013)[1] — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1961).

Біяграфія

З сямі гадоў Бася разам з бацькамі пачала наведваць спектаклі Бакінскага опернага тэатра. Дзяўчынцы падабаўся балет, таму ў 1929 годзе яна паступіла ў балетную студыю пры Бакінскім тэатры. У 1934 годзе Народны камісарыят асветы і дырэкцыя тэатра прапанавалі таленавітай дзяўчынцы прадоўжыць вучобу ў Маскве. Юная танцоўшчыца была прынята адразу на пяты курс навучання ў Дзяржаўны маскоўскі харэаграфічны тэхнікум пры ДАВТ.[1]

У 1938 годзе дзяўчынка была запрошана на галоўную ролю ў кінафільме «Сапраўдны таварыш». Здымкі доўжыліся год на Кіеўскай кінастудыі, таму, калі фільм быў зняты, Бася вярнулася не ў шосты клас вучылішча, а зноў у пяты.[2]

Пасля сканчэння Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча ў 1939 годзе салістка Музычнага тэатра імя Неміровіча-Данчанкі(руск.) бел. ў Маскве, Ансамбля Каспійскай ваеннай флатыліі.

Падчас вайны Б. Карпілава эвакуіравалася ў родны горад Баку. У 19411944 гадах з’яўлялася артысткай джаза, прымала ўдзел у шматлікіх канцэртах у клубах і на ваенных караблях у складзе Ансамбля Каспійскай ваеннай флатыліі, пры Доме ваенна-марскога флоту ў Баку. За працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны Бася Залманаўна была ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За абарону Каўказа», «За Перамогу над Германіяй».[1]

У 1944 годзе Бася Карпілава вярнулася ў Маскву, дзе сустрэлася з беларускімі артыстамі балета Сямёнам Дрэчыным і Зінаідай Васільевай. Яны запрасілі яе ў Мінск. І ў верасні 1944 года балярына пачала працаваць у беларускім Вялікім тэатры. Яе першай партыяй у беларускім тэатры стала Каламбіна ў балеце «Арлекінада» Рыкарда Дрыга.[2]

У 1944—1961 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Артыстка яркай творчай індывідуальнасці, Карпілава спалучала выразную драматычную ігру з тэхнічна складаным імклівым танцам, валодала вялікім сцэнічным тэмпераментам, жаноцкай абаяльнасцю. Танец Карпілавай прывабліваў непасрэднасцю, выразнасцю, багаццем мімікі, натуральнасцю жэстаў.

Выконвала разнапланавыя партыі: ад хітрамудрай какетлівай Лізы («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), дасціпнай свавольніцы Каламбіны («Арлекінада» Р. Дрыга) да глыбока драматычных вобразаў Зарэмы («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Эсмеральды («Эсмеральда[ru]» Ц. Пуні), Лаўрэнсіі («Лаўрэнсія» А. Крэйна).

Сярод іншых створаных Карпілавай вобразаў: Адылія, Маша, Прынцэса Фларына («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Марылька («Салавей» М. Крошнера), Рузя («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера), Гюльнара («Карсар[ru]» А. Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Тао Хао («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Фані («Сцежкаю грому» К. Караева), Ванечка («Доктар Айбаліт» І. Марозава), Францыска («Блакітны Дунай» І. Штрауса).

За гады працы ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР Б. Карпілава стала адной з вядучых балерын трупы. Тэатразнаўца Ю. Чурко, у 19541961 гадах салістка тэатра, пісала аб ёй:

«Жизнерадостность, чувство юмора, пленительное кокетство органично сочетались у нее с умением создавать образы глубокого драматического звучания»[1]

.

Да 1983 года Б. Карпілава працавала трэнерам па харэаграфіі беларускіх фігурыстаў, выступала ў якасці харэографа драматычных спектакляў Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я. Купалы, супрацоўнічала з Дзяржаўным рускім драматычным тэатрам БССР.[1]

Асабістае жыццё

У 1949 годзе балерына выйшла замуж за Віктара Рыгоравіча Карпілава, які стаў пасля вядомым беларускім рэжысёрам (ён паставіў шэраг мастацкіх і дакументальных фільмаў, ажыццявіў шэраг тэлеспектакляў, у тым ліку «Тартак» па І. Пташнікаву, «Млын на сініх вірах» па У. Караткевіча і інш.). Тэатральна-мастацкі інстытут, у якім В. Карпілаў вучыўся, размяшчаўся ў тыя гады ў будынку тэатра. Разам з аднакурснікамі будучы рэжысёр наведваў усе спектаклі тэатра, дзе ўпершыню ўбачыў Басю. Праз некалькі гадоў яны расталіся, але падтрымлівалі сяброўскія адносіны ўсё жыццё. У 1952 годзе Бася Залманаўна ўзяла прозвішча мужа і з таго часу выступала як Карпілава.[3]

Сям’я балерыны заўсёды была звязана з тэатрам. Муж, Савелій Барысавіч Пінхасік, доўгія гады працаваў у калектыве грымёрам.[4] Дачка Люба скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча, выпускалася з Юрыем Траянам. З 1968 да 1989 год Карпілава-малодшая танцавала ў кардэбалеце, потым працавала касцюмерам.[3]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Бася Залманаўна Карпілава на сайце «Беларусь у асобах і падзеях»
  2. 1 2 100 ЛЕТ БАСЕ КАРПИЛОВОЙ
  3. 1 2 Несравненная Эсмеральда. Басе Карпиловой — 90// Партер. 2011. № 3. С. 16-21.
  4. Легендарную балерину Басю Карпилову вспоминает ее дочь Любовь

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баку
Катэгорыя·Памерлі 22 красавіка
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай