wd wp Пошук:

Басціян Швайнштайгер

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Басціян Швайнштайгер (ням.: Bastian Schweinsteiger; нар. 1 жніўня 1984, Кольбермар, ФРГ) — нямецкі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Чыкага Файр» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года. Адзін з самых тытулаваных ігракоў Германіі.

Клубная кар’ера

«Баварыя»

Басціян прабіўся ў склад першай каманды «Баварыі» з шэрагаў дубля. У аснову футбаліст пачаў траплаць пачынаючы з сезону 2002/03. З сезону 2004/05 ён стаў іграком асноўнага складу, правяўшы ў сезоне ў Бундэслізе 26 гульняў і адзначыўшыся 3 мячамі. Але потым трэнер «Баварыі» Фелікс Магат з-за дрэннай працы на трэніроўках спаслаў юнака ў «Баварыю-2». Аднак праз некалькі месяцаў галоўны трэнер зноў вярнуў Басціяна ў асноўны склад. Швайнштагер выступаў дастаткова добра і стабільна, мала забіваючы, але аддаючы выдатныя пасы. Асноўная пазіцыя Швайнштайгера ў гэтыя часы ёсць фланг паўабароны.

З прыходам у клуб у якасці трэнера Луі ван Гала, Швайнштайгер перакваліфікаваўся з вінгера ў нядрэннага цэнтральнага паўабаронцу, і сезону 2009/10 стаў адным з самых паспяховых у яго кар’еры. Ён і яго аднаклубнік Марк ван Бомел склалі моцны звязак цэнтрхаваў, якія многія футбольныя спецыялісты называлі мацнейшым у Германіі[4]. Сваёй хвацкай гульнёй, а таксама лідарскімі якасцямі, Басціян забяспечыў сабе не толькі сталае месца ў аснове клуба, але і званне другога віцэ-капітана, а пасля сыходу Марка, і першага віцэ-капітана.

Улетку 2010 года ў трансферы Швайнштайгера былі зацікаўлены «Рэал Мадрыд», «Чэлсі» і «Ювентус»[5]. Аднак Швайнштайгер паведаміў, што падоўжыў кантракт з клубам да 2016 года. Па стане на 12 студзеня 2011 года трансферны кошт іграка складаў 40 мільёнаў еўра, пры тым, што «Чэлсі» быў гатовы купіць іграка за 60 мільёнаў[6].

25 красавіка 2012 года Швайнштайгер забіў пераможны гол у серыі пенальці ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, што дазволіла «Баварыі» прасунуцца да фіналу, аднак яна атрымала ў ім паражэнне ад лонданскага «Чэлсі».

«Манчэстэр Юнайтэд»

13 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Швайнштайгера ў «Манчэстэр Юнайтэд»[7]. Улетку 2016 года, пасля прыходу ў клуб новага трэнера Жазэ Маўрынью, Швайнштайгер страціў месца ў камандзе і трэніраваўся з мольадзевым складам. Быў вернуты ў першую каманду ў канцы 2016 года, правёў за яе чатыры кубкавых матчы.

«Чыкага Файр»

21 сакавіка 2017 года стала вядома аб тым, што Швайнтайгер папоўніць склад амерыканскага клуба «Чыкага Файр»[8]. Пераход быў завершаны 29 сакавіка, пасля праходжання медагляду. 1 красавіка згуляў свой першы матч за «Чыкага Файр», у якім адзначыўся голам у браму «Манрэаль Імпакт» (выніковы лік 2:2).

Міжнародная кар’ера

У асноўнай зборнай Германіі выступаў з 2004 года. Першыя 2 галы за зборную забіў 8 чэрвеня 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Расіі.

29 ліпеня 2016 года, па заканчэнні чэмпіянату Еўропы, абвясціў аб сваім зыходзе са зборнай. Праз месяц прыняў удзел у сваім апошнім матчы за нацыянальную каманду, згуляўшы ў таварыскай сустрэчы супраць Фінляндыі.

Дасягненні

Клубныя

Сцяг Германіі Баварыя:

Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд:

Міжнародныя

Германія:

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #141148705 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #141148705 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. «Баварии» все по силам. UEFA.com
  5. Швайнштайгер: мною интересуются «Реал», «Челси» и «Ювентус» Архівавана 13 ліпеня 2010.. championat.ru
  6. «Челси» хочет купить Швайнштайгера за 60 млн евро. gigafootball.net
  7. Швайнштайгер подписал 3-летний контракт с «Манчестер Юнайтед» by.tribuna.com
  8. Швайнштайгер перешел в «Чикаго» by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кольбермары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Чыкага Файр
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбалістаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен