Бары́чавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Барычавічы.
Створаны 12 кастрычніка 1940 года як Біжаравіцкі сельсавет у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Біжаравічы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Рухчанскага сельсавета Столінскага раёна перададзены вёскі Грыўковічы і Тырвовічы[1], 9 кастрычніка 1954 года вернуты назад[2]. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Барычавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Барычавічы[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 640 чалавек[4], з іх 96,1 % — беларусы[5].