wd wp Пошук:

Барыс Сяргеевіч Гарбачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбачоў. Барыс Сяргеевіч Гарбачоў (18921937) — савецкі ваенны дзеяч, герой Грамадзянскай вайны, камкор (1935)[1][2].

Біяграфія

Нарадзіўся 7 жніўня (19 жніўня па новым стылі) 1892 года. Сын селяніна. У арміі з 1913 года[2]. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, старэйшы ўнтэр-афіцэр.

У лютым 1917 уступіў у РСДРП(б)[2]. У маі 1917 па спіску бальшавікоў абраны ў Мінскі Савет[2]. У 1918 уступіў у РСЧА. Удзельнічаў у баях з польскімі легіянерамі генерала Ю. Р. Доўбар-Мусніцкага і германскімі войскамі[2].

З мая 1918 года — камандзір Асобага чыгуначнага кавалерыйскага палка, на чале якога праводзіў карныя аперацыі ў Смаленскай губерні[2]. Затым ваяваў на Поўдні Расіі. З восені 1919 года — камандзір 35-га кавалерыйскага палка. З ліпеня 1920 года камандзір 3-й брыгады 4-й кавалерыйскай дывізіі[2].

Адукацыю атрымаў у Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе (1926)[2].

З 1926 года камандзір брыгады, дывізіі, начальнік і ваенкам Аб’яднанай ваеннай школы імя УЦВК[2].

Са снежня 1933 года — памочнік, праз год, са снежня 1934 года намеснік камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі.

Арыштаваны 3 мая 1937 года на пасадзе камандуючага войскамі Забайкальскай(руск.) бел., Уральскай ваеннай акругі(руск.) бел.[2]. Член Ваеннага савета пры Наркамаце абароны СССР. Абіраўся членам УЦВК і ЦВК СССР[2].

3 ліпеня 1937 года быў прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да смяротнага пакарання і ў той жа дзень расстраляны. 14 сакавіка 1956 года рэабілітаваны.

Узнагароды

Бібліяграфія

Аўтар успамінаў «В борьбе за Советскую Белоруссию» (часопіс «Бальшавік Беларусі», 1935, № 10-11)[2].

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. Загад ад 20 лістапада 1935 года.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Горбачёв Борис Сергеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 3 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Камандуючыя Уральскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Камандуючыя Маскоўскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Члены ЦВК СССР
Катэгорыя·Першаконнікі
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя военачальнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга